MALDZIS ФЭСТ 2026
Culture

MALDZIS ФЭСТ 2026

Sobre el evento

Святкуйма разам нашу беларускасць! 🌟
Запрашаем вас на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве! 🎉
Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN).

Вас чакаюць:

  • Сустрэчы і размовы з вядомымі прадстаўнікамі беларускай культуры.
  • Яркія выступы.
  • Прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.

Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі! 📢
Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, правярайце сваю электронную пошту для пацверджання рэгістрацыі.

Праграма 🔍

  • 17:00 – Рэгістрацыя
  • 17:30 – 17:40 – Уступнае слова і прэзентацыя карціны
    • Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч
  • 17:40 – 18:40 – Размова са Святланай Алексіевіч
    • Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка падзеліцца думкамі пра сваю новую кнігу.
    • Мадэратар: Рыгор Астапеня
  • 18:40 – 19:00 – Перапынак
  • 19:00 – 20:00 – Серыя выступаў на тэму “Як ствараць беларускую культуру”
    • Мікалай Халезін: “Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?”
    • Праект Этыка: “Як святкаваць беларускую традыцыю?”
    • Валянціна Андрэева: “Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ”.
    • Дзмітрый Салодкі: “Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый”.
    • Саша Адамаў: “Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?”
    • Мадэратар: Саша Івулін
  • 20:00 – 20:20 – Перапынак
  • 20:20 – 21:20 – Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?
    • Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае.
    • Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч
  • 21:20 – Завяршальнае слова

🔗 Зарэгістравацца на фестываль

Ubicación

Museum of Modern Art

Cómo llegar

Esta semana en Sverige

Ver sitio web