
Culture
MALDZIS ФЭСТ 2026
À propos de l'événement
Святкуйма разам нашу беларускасць! 🌟
Запрашаем вас на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве! 🎉
Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN).
Вас чакаюць:
- Сустрэчы і размовы з вядомымі прадстаўнікамі беларускай культуры.
- Яркія выступы.
- Прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.
Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі! 📢
Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, правярайце сваю электронную пошту для пацверджання рэгістрацыі.
Праграма 🔍
- 17:00 – Рэгістрацыя
- 17:30 – 17:40 – Уступнае слова і прэзентацыя карціны
- Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч
- 17:40 – 18:40 – Размова са Святланай Алексіевіч
- Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка падзеліцца думкамі пра сваю новую кнігу.
- Мадэратар: Рыгор Астапеня
- 18:40 – 19:00 – Перапынак
- 19:00 – 20:00 – Серыя выступаў на тэму “Як ствараць беларускую культуру”
- Мікалай Халезін: “Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?”
- Праект Этыка: “Як святкаваць беларускую традыцыю?”
- Валянціна Андрэева: “Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ”.
- Дзмітрый Салодкі: “Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый”.
- Саша Адамаў: “Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?”
- Мадэратар: Саша Івулін
- 20:00 – 20:20 – Перапынак
- 20:20 – 21:20 – Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?
- Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае.
- Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч
- 21:20 – Завяршальнае слова
Événements similaires
Lieu
Museum of Modern Art
Itinéraire








