MALDZIS ФЭСТ 2026
Culture

MALDZIS ФЭСТ 2026

Info sull'evento

Святкуйма разам нашу беларускасць.
Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня! Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.
Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная.
Праграма
17:00 – Рэгістрацыя
17:30 – 17:40 – Уступнае слова і прэзентацыя карціны
Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч
17:40 – 18:40 – Размова са Святланай Алексіевіч
Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь.
Мадэратар: Рыгор Астапеня
18:40 – 19:00 – Перапынак
19:00 – 19:45 – Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру”
Мікалай Халезін: “Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?”
Праект Этыка: “Як святкаваць беларускую традыцыю?”
Дзмітрый Салодкі: “Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый”
19:45 – 20:00 – Перапынак
Валянціна Андрэева: “Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ”
Аляксандр Адамаў: “Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?”
Лявон Вольскі: “Традыцыйны беларускі фальклёр у нетрадыцыйным прачытаньні”
Мадэратары: Саша Івулін і Таццяна Капітонава
21:00 – 21:15 – Перапынак
21:15 – 21:45 – Размова з Сашам Філіпенкам
Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць?
Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч
21:45 – Завяршальнае слова

Trovato da Somo·Vedi originale
Luogo

Museum of Modern Art

Come arrivare

Questa settimana a Sverige