
А вы калі-небудзь хадзілі на экскурсію… на балота?
А вы калі-небудзь хадзілі на экскурсію… на балота? 🌊 Праект «Зялёныя адкрыцці Варшавы» запрашае ў новую маленькую экспедыцыю — гэтым разам у Rezerwat przyrody Grabicz!
Балота — гэта не проста вада, гразь і камары. Гэта сапраўдная «зялёная губка» экасістэмы: яно назапашвае ваду, дапамагае супрацьстаяць засухам і паводкам, захоўвае вуглярод і дае прытулак сотням жывых арганізмаў. 🦋 Падчас экскурсіі будзем даследаваць балотную экасістэму, шукаць яе расліны і жывёл і разбірацца, чаму захаванне балот такое важнае ва ўмовах змены клімату.
Збор на чыгуначным вакзале Warszawa Wilenska не пазней 10:30 каля выхаду на перон. Ад’езд на цягніку KM R60 у 10:50. 🚆
Для зарэгістраваўшыхся ўдзельнікаў для праезду на цягніку KM будуць куплены квіткі для 2-ой транспартнай зоны – да станцыі Кабылка і зваротны.
PKP Kobyłka 01, 05-230 Kobyłka, Poland
Get directionsScan with your camera – the event opens in the Somo app.




